Да жніўня гэтага года будзе звярстаны комплексны план развіцця баскетбола, каб надаць «новы імпульс» гэтаму віду спорту.

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Віктар Камянкоў 22 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў рэдакцыі газеты «Комсомольская правда» в Белоруссии», падчас якой былі падведзены вынікі выступлення жаночай зборнай на чэмпіянаце Еўропы ў Латвіі.

«Такія каманды, як жаночая, заслугоўваюць самай пільнай увагі», — падкрэсліў В.Камянкоў. У плане, паводле яго слоў, адлюстраваны пытанні развіцця баскетбола на ўсіх узроўнях, уключаючы школьны «і ранейшы». У Мінску неабходна пабудаваць новыя залы, у іншых рэгіёнах яны ёсць, адзначыў В.Камянкоў.

На пытанне капітана зборнай Наталлі Трафімавай, ці ёсць у яе шанс пагуляць у новай зале, кіраўнік федэрацыі адказаў сцвярджальна.

Адзін з лідэраў каманды Алена Леўчанка адзначыла, што ў краіне шмат лядовых палацаў, і заклікала пабудаваць хаця б адну баскетбольную залу.

БелaПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0