Грамадства

Мікалаю Дзядку выставілі канчатковае абвінавачанне

Актывісту і блогеру Мікалаю Дзядку выстаўлена канчатковае абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яго справа накіраваная ў пракуратуру, піша Tut.by.

Дзядка вінавацяць па трох артыкулах: незаконныя дзеянні ў дачыненні да гаручых рэчываў; арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі з дапамогай інтэрнэту.

Мікалай і яго адвакаты азнаёміліся з матэрыяламі справы, пасля чаго яно было накіравана ў пракуратуру.

— Працэдура такая: пракуратура вывучае абвінаваўчае заключэнне і затым вырашае пытанне, ці дастаткова падстаў для накіравання справы ў суд, — распавядае яго бацька Аляксандр Дзядок. — Дарэчы, у выніку азнаямлення са справай адвакат і Мікалай выявілі дзіўную рэч. У працэсе яго арышту і ператрусу ў яго канфіскоўвалі рэчы, у тым ліку тыя самыя бутэлькі (СК паведамляў, што падчас ператрусу ў яго знайшлі «шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі» — заўв. рэд.), грошы. Але ў пратаколе ператрусу адсутнічае частка рэчаў, якія ў Мікалая тады забралі. Гэта фотаапарат Canon, штатыў да яго, ліхтарыкі, 1 тысяча рублёў. Мікалай пацвярджае, што гэтыя рэчы ў яго былі канфіскаваныя, і гэта будзе напісана ў адпаведных хадайніцтвах.

У Дзядка застаюцца нявырашанымі пытанні са здароўем: частыя галаўныя болі і праблемы са страўнікам. Ён прасіў аб абследаванні і правядзенні яму фібрагастраскапіі, якія, па словах бацькі, яму не праводзяць. Акрамя гэтага, Мікалай практычна не атрымлівае лістоў, а блізкім з перабоямі прыходзіць карэспандэнцыя ад яго.

— Я апошні ліст ад яго атрымаў, датаваны шостым красавіка. Мікалай не атрымаў ніводнага ліста ад сястры, адно ёй вярнулася, астатнія наогул зніклі. Яго дэ-факта пазбавілі права атрымліваць і адпраўляць лісты. Ён быў на прыёме ў пракурора па наглядзе, які прыязджаў у СІЗА, гэта было больш за 10 дзён таму, той абяцаў разабрацца і прыняць меры, але ніякіх змен не адбылося, — дзеліцца бацька Мікалая.

Аляксандр Дзядок у сваю чаргу спрабаваў трапіць на прыём да начальніка СІЗА № 1 3 мая, каб абмеркаваць гэтую сітуацыю з сынам, аднак у прыёме яму адмовілі і прычыну не патлумачылі, кажа ён.

Мікалай не прызнае віну. Бацька адзначае, што «Мікалай ставіцца да гэтага як да пераследу за яго погляды, перакананні, жаданне казаць людзям праўду».

Чытайце таксама: На канспіратыўнай кватэры ўзялі лідара анархістаў Дзядка. Паглядзіце, у якім ён стане пасля затрымання ВІДЭА

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»10

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу12

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя4

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць