Здароўе

Чаму стварыць супрацьвірусныя лекі цяжэй, чым вы думаеце

Звычайна на тое, каб распрацаваць антывірусныя лекі і ўхваліць іх ужыванне, трэба як мінімум некалькі гадоў. Таму, акрамя новых лекаў, навукоўцы таксама шукаюць магчымасць лячыць вірусныя хваробы з дапамогай ужо існуючых медыкаментаў, якія былі створаныя для іншых мэтаў, тлумачыць ВВС.

Фота pixabay.com

Праблема ў тым, што лекі, якія працуюць супраць аднаго віруса, рэдка дапамагаюць супраць астатніх. Вірусы маюць вельмі разнастайную структуру, прычым розныя з іх па-рознаму захоўваюць генетычную інфармацыю (у форме ДНК ці РНК). У вірусаў таксама не так шмат бялковых структурных адзінак, на якія могуць уздзейнічаць лекі.

У дадатак, з вірусамі больш цяжка змагацца, бо яны размнажаюцца ўнутры чалавечых клетак. То бок, калі мы жадаем перамагчы вірус, трэба трапіць у клетку і ўздзейнічаць на клетачныя працэсы, вельмі важныя для функцыянавання арганізма, а гэта выклікае пабочныя эфекты. Можна змагацца з вірусамі і без пранікнення ў клетку, але гэта цяжка, бо моцная вірусная абалонка не дае лекам уздзейнічаць на сам вірус.

Нягледзячы на гэтыя праблемы, існуюць лекі супраць такіх хвароб, як грып. Вучоныя таксама ведаюць, як павінны працаваць лекі супраць каранавірусаў розных тыпаў. Але на распрацоўку прэпаратаў трэба час, і вірусы таксама хутка муціруюць. Таму нават калі прэпарат ужо гатовы, вірус можа хутка развіць устойлівасць да яго.

Яшчэ адна праблема — некаторыя вірусы (напрыклад, ВІЧ) могуць перайсці ў так званы спячы рэжым. У такім выпадку клеткі, інфікаваныя вірусам, не прадукуюць новыя вірусныя часцінкі, і адзіныя элементы віруса ў клетцы — яго генетычная інфармацыя. Таму супрацьвірусным лекам няма з чым змагацца, і вірус выжывае.

Але пазней, калі ён зноў праяўляе актыўнасць, сімптомы хваробы вяртаюцца і чалавек мае патрэбу ў новым супрацьвірусным лячэнні. Гэта павышае верагоднасць развіцця ў віруса ўстойлівасці да лекаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная14

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ2

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган2

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная14

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць