Заяўніца паспела запомніць, што ў рэгістрацыйным нумары апошняя лічба была 2.
Інспектары ДАІ патэлефанавалі калегу, які на той момант знаходзіўся ў бацькоў у названай вёсцы.
Супрацоўнік выехаў на асабістай аўтамашыне і дагнаў «Рэно». Каля 10 км ён ехаў за ім, пакуль не падаспеў экіпаж ДАІ. Калі 33-гадовага кіроўцу спынілі, ён з цяжкасцю змог выйсці з машыны і стаяць на нагах. Алкатэст паказаў 4,7 праміле ў выдыханым паветры, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
У дачыненні да кіроўцы складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення і пакіданне месца ДТЗ.