— Выплат, прымеркаваных да 9 мая, у гэтым годзе не прадугледжана, — паведаміла ў адказ на пытанні журналістаў, прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У папярэднія два гады аднаразовыя матэрыяльныя выплаты для ветэранаў былі прадугледжаныя. Аднак гэта былі юбілейныя гады. У 2018-м, да прыкладу, такіх выплат не было.
Ветэраны Вялікай айчыннай вайны ў Беларусі атрымліваюць надбаўкі і даплаты да пенсій.