Праводзяцца штодня кансіліумы, у тым ліку ўчора быў кансіліум з міністрам аховы здароўя, а ў панядзелак — з вядучымі спецыялістамі Расіі. Усе, што вызначана — выконваецца.

Цяпер даваць нейкія папярэднія прагнозы заўчасна, бо плошча апёкаў у дзіцяці вялікая і як будзе працякаць працэс — пакуль сказаць вельмі цяжка. Але на дадзены момант стан стабільны.

Ужо выкананыя два аперацыйныя ўмяшанні на пашкоджаных участках цела, аперацыі будуць выконвацца з інтэрвалам 2—3 дні. Прымяняюцца ўсе самыя сучасныя метады лячэння, у тым ліку ідзе гаворка аб клеткавых тэхналогіях», — цытуе доктара телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

29 красавіка 12-гадовы Рома Кагадоўскі вынес двухгадовага брата з палаючага дома ў вёсцы Сідаровічы Мядзельскага раёна. Сам ён моцна абгарэў і знаходзіцца ў цяжкім стане.

***

Для тых, хто хоча дапамагчы Рому і яго сям'і, паведамляем рэквізіты дабрачыннага рахунку:

ААТ «АСБ Беларусбанк»
Аддзяленне № 619/5135 г. п. Свір, вул. Гурыновіча, 29
УПП: 100325912
BIC S. W. I. F. T. / БІК / МФА
AKBBBY2X
Дабрачынны рахунак у BYN
Бабіч Галіна Вадзімаўна
BY87 AKBB 3134 0000 0074 3007 0000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0