Аднакампанентную вакцыну супраць каранавіруса «Спутнік Лайт» зарэгістравалі ў Расіі, вынікае з паведамлення Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ), піша ТАСС.

Па словах распрацоўшчыкаў, эфектыўнасць аднакампанентнай вакцыны «Спутнік Лайт» склала 79,4% з 28-га дня пасля атрымання імунізацыі. Паказчык эфектыўнасці на ўзроўні каля 80% перавышае паказчыкі эфектыўнасці многіх вакцын, якія патрабуюць двух уколаў.

Разлік эфектыўнасці ажыццявілі на аснове звестак расейцаў, якія атрымалі толькі адзін укол у рамках праграмы масавай грамадзянскай вакцынацыі і не атрымалі другі ўкол з любой прычыны ў перыяд ад 5 снежня 2020 года да 15 красавіка 2021 года.

«Спутнік Лайт» эфектыўны супраць усіх новых штамаў каранавіруса па выніках лабараторных даследаванняў Навукова-даследчага інстытута імя Гамалеі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?