Музыкаў абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні праз спеў песні «Разбуры турмы муры». 23 красавіка ў Цэнтральным судзе прайшлі суды над Лізаветай і Аляксеем. Суддзя Вікторыя Шабуня арыштавала Пакетаву на 11 сутак, а Аляксей адбывае 25-сутачны арышт па рашэнні суддзі Дзмітрыя Карсюка.

Сёння ў судзе разгледзелі справу Юліі Шабанавай, якую адпусцілі ў той дзень з РУУСа, бо ў жанчыны ёсць непаўналетнія дзеці.

Па словах Юліі, у іх ёсць афіцыйны дазвол, які дае права спяваць у пераходзе. Жанчына здзівілася прычыне затрымання, бо не ведае, дзе ўзяць спіс «забароненых» песень.

У выніку, суддзя Шабуня прызнала музыку вінаватай і аштрафавала яе на 1450 рублёў (50 базавых велічыняў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0