Беларусь не адмаўляецца ад планаў накіраваць свайго пасла ў ЗША, у цяперашні час завяршаецца падбор кандыдатуры на гэтую пасаду. Пра гэта заявіў журналістам у пятніцу міністр замежных спраў Уладзімір Макей, піша ТАСС.

«Пытанне [адпраўкі пасла] не здымаецца, мы знаходзімся ў кантакце з калегамі. Зараз мы завяршаем працэдуру пошуку адпаведнай кандыдатуры на гэтую пасаду. Гэта досыць складана. Складана знайсці чалавека, які ведаў бы гэтую краіну і змог бы эфектыўна працаваць там», — адзначыў кіраўнік МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0