На Зямлю ў выхадныя ўпадуць 18-тонныя абломкі кітайскай ракеты. Куды менавіта — невядома
У гэтыя выхадныя на зямлю павінна ўпасці адпрацаваная ступень кітайскай ракеты-носьбіта «Чанчжэн 5-Б» (у даслоўным перакладзе — «Вялікі паход»), з дапамогай якой на арбіту быў запушчаны першы модуль Кітайскай касмічнай станцыі, піша ВВС.
Уваход у шчыльныя слаі атмасферы аб'екта масай 18 тон будзе некантраляваным, і амерыканскія вайсковыя эксперты ўжо выказалі асцярогі, што абломкі могуць зваліцца на населеныя раёны.
Пекін, у сваю чаргу, сцвярджае, што рызыка магчымай шкоды ад падзення абломкаў надзвычай нізкая.
Кітай, які паставіў перад сабой амбіцыйную задачу павысіць свой статус на міжнароднай арэне, ужо ўклаў мільярды даляраў у касмічную праграму.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ