Фота pixabay.com

Судовыя псіхолагі з Універсітэта Дэрбі прааналізавалі звесткі з двух розных даследаванняў, у якіх удзельнічалі 500 брытанцаў. Гэта былі апытанкі, падчас якіх людзей папрасілі паведаміць, дзе ім больш падабаецца жыць — у горадзе, прыгарадзе або ў вёсцы. Таксама яны запоўнілі анкеты, накіраваныя на высвятленне тыпу асобы, рыс характару і ўзроўню сувязі з прыродай, піша Daily Mail.

Звесткі сведчаць, што мала кантактуюць з прыродай тыя людзі, у якіх выражаны рысы характару з так званай «цёмнай трыяды» — нарцысізм, макіявелізм і псіхапатыя. Пры гэтым кожны чалавек мае псіхапатычныя рысы характару, але ўзровень іх праяўлення ў кожнага чалавека розны.

Што ж гэта за рысы? Першая з іх — нарцысізм — вызначаецца адчуваннем прэтэнцыёзнасці, гонару, эгаізму і недахопам суперажывання. Макіявелізм звязваюць з маніпуляцыямі і схільнасцю карыстацца іншымі людзьмі. Часта лічыцца, што людзі з гэтай рысай маюць цынічную непавагу да маралі, для іх важныя толькі ўласныя інтарэсы і магчымасць падмануць іншых. Нарэшце, асноўныя рысы псіхапатыі — працяглыя антысацыяльныя паводзіны, імпульсіўнасць, эгаізм, бессардэчнасць і бязлітаснасць.

Пры гэтым рысы «цёмнай трыяды» не заўсёды нясуць у сабе небяспеку для іншых. Людзі з такімі рысамі могуць захоўваць спакой пад ціскам і прымаць рашэнні, якія не грунтуюцца на эмоцыях. Таму ім добра ўдаецца працаваць, напрыклад, у медыцыне ці служыць у войску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?