Згодна з пратокаламі «21 і 22 красавіка каля 8:00 у ліфце дома ў Ждановічах Грыневіч размясціла дзве БЧБ-налепкі, тым самым правяла адзіночны пікет».

Суддзя Кропачаў цікавіўся, з якой мэтай яна размяшчала налепкі і ці звязана гэта з сітуацыяй у краіне. Суду Юлія паведаміла, што даглядае маці і мае афіцыйнае пацвярджэнне.

У матэрыялах справы таксама ёсць фотаздымкі з камер відэаназірання ў ліфце, на якіх бачна Юлію. 7 мая за 7 хвілін суддзя Мінскага раёна Кропачаў змог дасканала азнаёміцца з матэрыяламі справы, выслухаць Юлію і прыняць рашэнне. Вынік — 40 базавых (1160 рублёў).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?