Афіцыйныя святочныя феерверкі — яны сёлета былі незвычайна прыгожымі — прагрымелі ў пяці пунктах сталіцы: у парках імя Янкі Купалы, імя Уга Чавеса, імя Паўлава, на набярэжнай у Драздах і ля «Чыжоўка-Арэны».

Феерверкі далі і ў абласных цэнтрах краіны.

У той жа час, як і ўчора, у 23:34 адбыліся народныя салюты ў мінскіх мікрараёнах Каменная Горка, Грушаўка, Шарыкі, Трактарны Завод, на Заслаўскай, у Магілёве ды іншых пунктах. 

Гэта робіцца ў знак ушанавання ўдзельнікаў руху за свабодныя выбары, многія з якіх былі асуджаныя па артыкуле 23.34 КаАП.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, ад апошніх выбараў у краіне адбылося як мінімум 34 911 затрыманняў.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?