Урад ЗША абвясціў надзвычайнае становішча пасля кібератакі на адзін з найбуйнейшых трубаправодаў у ЗША Colonial Pipeline.

Адзначаецца, што прэзідэнт Джо Байдэн можа задзейнічаць шэраг надзвычайных паўнамоцтваў, каб гарантаваць, што паліва, транспарціроўкай якога займаецца Colonial Pipeline, працягне паступаць у буйныя гарады і аэрапорты на ўсходнім узбярэжжы ЗША, нягледзячы на адключэнне трубаправода.

Паводле СМІ, атака на Colonial была выкліканая кіберзлачыннай групоўкай DarkSide, якая пранікла ў сетку Colonial у чацвер і атрымала амаль 100 ГБ даных. Захапіўшы інфармацыю, хакеры заблакавалі даныя на некаторых камп'ютарах і серверах, запатрабаваўшы выкуп. У выпадку нявыплаты хакеры прыгразілі ўцечкай даных.

Групу DarkSide лічаць усходнееўрапейскай. Але прыкмет таго, што за атакай стаялі расійскія ўлады, няма.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?