«Слваміру.

Мой мілы, дарагі, любімы сыначка! Дзякуй за твой допіс да мяне. Я ведаю аб тваім суме, і таксама сумую, што не магу раніцаю будзіць цябе, удзень сустракаць са школы, а ўвечары жадаць «дабранач»! Я вельмі люблю цябе і браціка штодня і штосекунды, любіла нават тады, калі вас яшчэ не было на свеце. Славамір, ты ўжо амаль дарослы і шмат разумееш. Будзь цвёрды, мой маленькі мужчына! Вучыся, але бяры толькі тое, што табе трэба, дапамогай тату і бабулям, беражы і не крыўдзь Сташыка. У гэты час шмат дзяцей Беларусі чакаюць сваіх маму ці тату, ты не адзін. Моцна абдымаю цябе! Хутка мы ізноў будзем разам!

Твая мама.

30.04.2021».

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк з 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА па справе аб гвалце над міліцыянтам. Праваабаронцы прызналі Паліну Шарэнда-Панасюк палітзняволенай.

Яна раней казала пра катаванні ў засценках.