У Радзе ЕС ідзе праца над чарговым пакетам санкцый у дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведаміў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль па выніках пасяджэння Рады ЕС па замежных справах, перадае Deutsche Welle.

«У Беларусі рэжым працягвае рэпрэсіі і запалохванне сваіх грамадзян <…> Мы працуем над наступным пакетам санкцый, які, я спадзяюся, будзе прыняты ў найбліжэйшыя тыдні», — сказаў ён.

Барэль таксама адзначыў, што ў чацвёртым пакеце санкцый будзе ўлічана «ўсё, што адбываецца ў краіне», уключаючы пераслед польскай меншасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?