У Латвіі зарэгістраваны першы выпадак вірусу AH1N1.
Агенцтва грамадскага здароўя пацвердзіла захворванне ў жанчыны, якая наведвала ЗША і Канаду, а 21 чэрвеня а 17-й вярнулася з Берліна ў Рыгу рэйсам AirBaltic.
Сімптомы ў турысткі выявіліся яшчэ падчас пералёту, а пасля пасадкі яна была шпіталізаваная ў Латвійскі інфекцыйны цэнтр.