23.06.2009 / 17:13

Купалле ў Стоўнхеджы 8

Пакуль у Беларусі толькі рыхтуюцца адзначыць Купалле, у Ангельшчыне ж святкуюць напоўніцу.

Фота-АР

Пакуль у Беларусі толькі рыхтуюцца адзначыць Купалле, у Ангельшчыне святкуюць напоўніцу:
больш за 35 тысяч чалавек, большасць проста святкоўцы і толькі пэўная частка – перакананыя паганцы, цэлую ноч танчылі, білі ў бубны і вадзілі карагоды ля помніка старажытнай культуры Стоўнхедж, каб сустрэць найдаўжэйшы дзень года ў паўночным паўшар’і.

Брытанскія ўлады асцерагаліся, што беспрэцэндэнтна вялікая колькасць святкоўцаў спрычыніцца да праяваў гвалту, але штогадовы фэст у коле камянёў быў збольшага ціхамірны. «Гэта самае таямнічае месца на Зямлі», – кажа Фрэнк Сомерс, прадавец антыкварыяту, апрануты ў старадаўнія шаты друідаў. - «Калі кратаеш каменне, адчуваеш цеплыню, нібыта кранаеш дрэва, а не камень. Тут лунае сапраўдная любоў, гэта проста адчуваецца».

Стоўнхедж, які знаходзіцца ў даліне Солсберы, блізу 130 кіламетраў на паўднёвы захад ад Лондана, адна з найпапулярных турыстычных славутасцяў Брытанскіх выспаў, якую штогод наведваюць блізу 750 тысяч чалавек.

Паводле археолагаў Стоўнхедж будавалі ў тры этапы, больш за тысячу гадоў (паміж 3000-1600 гг. да н.э.). Усталяваныя на полі ў пэўным парадку камяні лічаць загадкавым месцам, і навукоўцы не стамляюцца высоўваць тэорыі наконт ягонага паходжання: адныя цвердзяць, што гэта старажытныя клады, другія даводзяць, што – лабірынт з функцыямі паганскай бажніцы, а трэція перакананыя, што Стоўнхедж - лётнішча, пабудаваная прыхаднямі з космасу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

ЛК, паводле АР

0
Стоўнжэсць / Адказаць
23.06.2009 / 17:30
Рэд. Дзякуй.
0
Купала / Адказаць
23.06.2009 / 17:46
Пра загаловак. Купальле ёсьць сьвятам летняга сонцавароту, а не рускага праваслаўнага "І’а-ана Прадцечы". Гэта ведаюць і ў Беларусі. Усе, хто сьвяткуе сапаўды Купальле, ужо таксама адсьвяткавалі. Самая кароткая ноч году адбываецца незалежна ад царкоўных календароў ды задураных чужымі "традыцыямі" людзей.
0
Таварыш Купала, / Адказаць
23.06.2009 / 17:53
Іаан Хрысціцель - не праваслаўны. Ён хрысціянскі. Як і ўся Беларусь ужо 1000 гадоў. Пра вузкае кола абазнаных людзей я не кажу.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру