Турызм у Еўрасаюзе зможа цалкам аднавіцца не раней 2023 года. Такі прагноз агенцтву «РІА Навіны» даў кіраўнік Еўрапейскай асацыяцыі па турызме ETOA Том Джэнкінс, піша lenta.ru.

Лета ў Рыме. Фота Кацярыны Барысевіч
Паводле яго слоў, у 2022 годзе пачнецца паступовае абуджэнне галіны, аднак яе аб'ём будзе складаць толькі палову ад дапандэмійнага 2019-га.
Сярод магчымых складанасцяў для аднаўлення турызму ён назваў недахоп персаналу, бо многія супрацоўнікі з-за пандэміі знайшлі працу ў іншых сферах. Таксама ён выказаў сумнеў у гатоўнасці падарожнікаў траціць ранейшыя сумы грошай.
«Мы не ведаем, як выглядае сітуацыя, мы зразумеем гэта ў наступным годзе», — прызнаўся Джэнкінс.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары