Прадстаўнік МНС пра пажар у Будславе: Гэта была бітва за касцёл. Мае калегі зрабілі ўсё магчымае і трохі больш
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі таксама ў сваім фэйсбуку падзяліўся пра пажар у будслаўскім касцёле.

Ён адзначыў, што збольшага ўсе прызналі, што «будынак мы выратавалі».
«Зразумела, наперадзе доўгі і няпросты рамонт, звязаны з працай на вышыні, безумоўна яшчэ трэба высветліць прычыны (па каментарах мясцовых жыхароў і развіцці пажару атрымліваецца, што гарэць магло пачаць яшчэ ноччу), але мае калегі зрабілі ўсё магчымае і трохі больш.
Вельмі спрошчана прынята лічыць, што пры такіх пажарах ёсць дзве тактыкі. Першая — лі і не шкадуй. Можна і пенай, можна і верталётамі, усё залежыць ад тэхнічных магчымасцяў. Але ўжо першыя работнікі МНС, якія прыбылі на месца (праз чатыры хвіліны пасля паведамлення) зразумелі: тут ёсць за што пазмагацца і вырашылі дзейнічаць інакш.
Адразу ж былі прыцягнутыя дадатковыя людзі і тэхніка. Акрамя ратавальнікаў з суседніх раёнаў, выехалі хлопцы з Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. На выезд пад'ёмнай тэхнікі са сталіцы пайшло пару хвілін і вопыт хлопцаў таксама спатрэбіўся ў Будславе.
А далей была «кропкавая» падача вады. Паблізу алтара, паблізу аргана, які нельга было вынесці, але трэба было выратаваць, у скрытыя паражніны канструкцый даху.
Вядома, карцінка атрымалася не такая яркая: 12 лафетных ствалоў выглядалі б куды больш эпічна, і справіліся б хутчэй, але і абваленым дахам дакладна не абышлося па наступствах, не кажучы ўжо пра ваду, якая яшчэ больш бы змыла/размыла/знішчыла следам за агнём.
Пасля лакалізацыі (гэта калі полымя не распаўсюджваецца, не наносіць дадатковы ўрон) агонь знік і дыму стала значна менш, некаторыя СМІ нават паспяшаліся напісаць, што пажар ліквідаваны, але ў рэальнасці хлопцы працягвалі абследаванне ўсіх ніш і ўсіх элементаў даху.
У 15:21 бітва за касцёл была скончаная, а цяпер пачынаецца карпатлівая праца па яго аднаўленні».
«Аднаўляць будзем усёй Беларуссю». Рэпартаж з Будслава, дзе ратавалі ад пажару каталіцкую святыню
Як пералічыць грошы на аднаўленне касцёла ў Будславе праз АРІП
«Бог прамаўляе з намі праз свае знакі»: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч эмацыйна выказаўся пра пажар у Будславе
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары