На гамяльчаніна склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Да суда мужчыну адправілі ў ІЧУ. Акрамя гэтага, яму вынеслі «афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці занятку экстрэмізмам».

Сам 32-гадовы Аляксандр у роліку, знятым міліцыяй, кажа, што ўвосень 2020 года ўдзельнічаў у Zoom-канферэнцыі, дзе выступаў Валерый Цапкала: «Было цікава, таму што я таксама айцішнік». Таксама ён кажа, што ўдзельнічаў у Zoom-канферэнцыі з удзелам Вольгі Карач.

Мужчына кажа, што прытрымліваецца нейтральных поглядаў. На пытанне, ці прызнае ён сябе вінаватым, адказвае: «У чым? Калі ў тым, што глядзеў тэлевізар, то прызнаюся».