Культура

У інтэрнэце пакажуць фільмы дакументалісткі Любові Зямцовай, якая год таму загінула ў аўтакатастрофе

Паказ адбудзецца 13-15 мая у межах кінафестывалю BelarusDocs.

Любоў Зямцова — адна з самых таленавітых беларускіх дакументалістак новай плыні. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў (курс Міхаіла Жданоўскага) і курс дакументальнага кіно Doc Pro ў Школе Вайды (Варшава), удзельнічала і была адзначаная на міжнародных кінафестывалях. Трагічна загінула ў маі 2020 года ў аўтакатастрофе, якая таксама забрала жыцці яе сяброў і калегаў — прадзюсара Уладзіміра Міхайлоўскага і гукарэжысёра Максіма Гаўрыленкі.

За тыдзень у межах чацвёртага анлайн-фестывалю беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs можна будзе ўбачыць сем адметных фільмаў пра беларускую рэчаіснасць. Кожны з фільмаў праграмы будзе даступны для анлайн-прагляду з англійскімі субцітрамі ў любой кропцы свету на сайце belarusdocs.com.

Сёлета акцэнт у праграме фестывалю зроблены на разнастайнасці формаў дакументальнага кіно, а тэматычна — на пытаннях правоў чалавека. У прыватнасці, гледачы змогуць убачыць фільмы, прысвечаныя праблемам хатняга гвалту («Добрых дзяўчынак не б’юць»), зняволення за «незаконны абарот наркатычных сродкаў» («Пакаленне 328»), прэзідэнцкім выбарам-2020 у Беларусі («Маршрут перабудаваны»). Таксама ў праграме — фільм пра жыццё шматдзетнай сям’і на тэрыторыі, забруджанай Чарнобылем («Невядомы рай»), антрапалагічнае кіно «Новае неба над новай краінай» пра святкаванне Купалля, арганізаванае мастаком Алесем Пушкіным, філасофскі фільм-эсэ «Межы» і дакументальная love-story у здавалася б непрыдатных для высокіх пачуццяў дэкарацыях — «Месца кахання».

Характэрна, што 6 з 7 фільмаў праграмы знялі жанчыны-рэжысёркі. І балюча, што двое з маладых дакументалістак — Люба Зямцова і Вераніка Ніканава загінулі ў трагічных абставінах у мінулым і пазамінулым гадах.

Адзначым таксама, што BelarusDocs — гэта кінафестываль, на якім кожны глядач можа стаць сябрам журы. Для гэтага дастаткова запоўніць адмысловую анкету на сайце, паглядзець усе фільмы праграмы і ацаніць іх.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю18

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае1

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў2

Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра план нападу ЕС на Расію ў 2027 годзе. Экспертам выступіў былы кіраўнік БТ19

«Звольнілася пасля яго прапановы зрабіць пластыку грудзей». Жанчына расказала, як працавала асабістай памочніцай шэйха4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю18

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць