Грамадства

Жыхарку Віцебска асудзілі на 20 сутак за тое, што прыйшла на парад 9 мая ў бел-чырвона-белай масцы

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў адміністрацыйную справу 19-гадовай Ангеліны Туравец, яе затрымалі 9 мая каля плошчы Перамогі. Дзяўчыну забралі за тое, што назірала за афіцыйным парадам з бел-чырвона-белай усмешкай на масцы. Міліцыя ўспрыняла гэта як несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП), паведамляюць правабаронцы.

viciebskspring.org

Ангеліну затрымалі разам з 18-гадовым Русланам Яневічам, але хлопца пазней адпусцілі.

У Чыгуначным РАУС на яе склалі пратакол паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яна і прабыла трое сутак да суда. Арыштаваныя два тэлефоны дзяўчыны. Судовае пасяджэнне прайшло сёння з выкарыстаннем Skype. Справу разбірала суддзя Алена Цыганкова.

Паводле міліцэйскага пратакола, Ангеліна Туравец 9 мая, знаходзячыся каля дому 24 на вул. Калініна, мела на твары маску чорнага колеру з бел-чырвона-белай выявай на ёй «для публічнай дэманстрацыі» — і гэткім чынам правяла адзіночнае пікетаванне з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў.

Дзяўчына не згадзілася з пратаколам і сваёй віны не прызнала. Патлумачыла на судзе, што проста прыйшла паглядзець на парад Перамогі ў цэнтры Віцебску, бо штогод разам з бацькам адзначае свята менавіта такім чынам. Сцвердзіла, што ў чорнай масцы з выявай усмешкі («белыя зубы — чырвоны язык») ходзіць яшчэ са снежня 2020 года.

«Прысутнічала ў ёй на судах, была ў ёй у следчым камітэце, не здымала гэтую маску, калі размаўляла з начальнікам Віцебскага РАУС 25 сакавіка — і ніхто мне не рабіў наконт яе ніякіх заўваг, не папярэджваў і не рэкамендаваў перастаць яе насіць», — запэўніла на судзе Ангеліна Туравец. Падкрэсліла, што не мае іншай маскі.

Адвакатка прасіла вярнуць справу на дапрацоўку, бо было шмат недакладнасцяў — напрыклад з часам затрымання. Выявілася таксама, што Ангеліну не азнаёмілі з пратаколам затрымання. Але гэтую просьбу суддзя Алена Цыганкова адхіліла.

На думку суддзі, віна Туравец «знайшла сваё пацверджанне». Алена Цыганкова пастанавіла пакараць Ангеліну Туравец за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні (ч.3 арт. 24.23 КаАП) адміністрацыйным арыштам на 20 сутак.

Да гэтага Ангеліну Туравец ужо 4 разы прыцягвалі да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Яе каралі штрафамі і арыштамі. У лютым 2021 году ў дачыненні маці Ангеліны Таццяны Туравец была заведзеная крымінальная справа за ўжыванне гвалту да супрацоўнікаў МУС (арт. 364 КК), якая разглядаецца цяпер судом Віцебскага раёна.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць