Магілёўскіх журналістаў, якія прыйшлі асвятляць працэс над Севярынцам, пакінулі ў ІЧУ да суда
Як паведамляюць праваабаронцы, магілёўскіх журналістаў, якія прыйшлі асвятляць судовы працэс у дачыненні да Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і іншых зняволеных 12 мая, пакінулі ў ІЧУ да суда.
Мяркуюць, што ён пройдзе па скайпе 13 або 14 мая.
Магілёўскія журналісты Аляксандр Буракоў і Уладзімір Лапцэвіч былі затрыманыя сёння, 12 мая, супрацоўнікамі АМАПа ля будынка суда, куды не пусцілі нават сваякоў падсудных па справе так званай «групы Ціханоўскага-Статкевіча».