На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы.

Вецер паўднёва-ўсходні, парывісты, месцамі на поўначы моцны, парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе +10..+16°C, на паўднёвым захадзе да +20°C.

У Мінску чакаецца воблачнае надвор'е. Часам дождж, месцамі па горадзе моцны дождж. Магчымая навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні, парывісты. Тэмпература паветра раніцай +9..+11°C, днём +11..+13°C, вечарам +8..+10°C.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?