pixabay.com

Ушэсце (Унебаўшэсце) заўсёды прыпадае на чацвер і адзначаецца на 40-ы дзень пасля Вялікадня. 

Лічыцца, што на саракавы дзень пасля Уваскрэсення Ісус з'явіўся сваім вучням у Іерусаліме. Хрыстос гаварыў з імі пра падзеі, сведкамі і ўдзельнікамі якіх яны сталі, і аб хуткім спасланні на іх Святога Духа, які дасць ім сілу прапаведаваць хрысціянства па ўсім свеце. Ісус вывеў апосталаў з горада на Аліўную гару, блаславіў іх і стаў аддаляцца, узыходзячы на неба, а засмучоным расстаннем з настаўнікам апосталам з’явіліся два анёлы, якія прадраклі другое прышэсце Хрыста, піша «Звязда».

Па традыцыі на Ушэсце пякуць пірагі з зялёнай цыбуляй і сімвалічныя лесвічкі (падоўжанай формы хлеб, булкі, пірагі, кулябякі з упрыгажэннямі з цеста ў выглядзе надрэзаў, як бы лесвічных прыступак). Каб Хрысту было лягчэй падымацца на неба.