Пра суд над Паўлам Гурэцкім не паведамілі нават яго сваякам, якія два дні чакалі разгляду справы ў судзе Мінскага раёна. Сёння стала вядома, што суддзя Антон Колабаў таемна асудзіў яго яшчэ ўчора на 15 сутак.
Справу 22-гадовай Аліны Букалавай разглядаў суддзя Вадзім Казей. Дзяўчына сваю віну не прызнала і патлумачыла суду, што да гэтай сустрэчы ні з кім не была знаёмая. Са словаў Аліны, яна прыехала туды са сваім хлопцам і не бачыла ніякай сімволікі. На агульным фота, якое ёсць ў метэрыялах справы, яе таксама няма, а пра БЧБ-сцяг дзяўчына даведалася толькі ў РУУСе. У выніку, суддзя Казей арыштаваў Букалаву на 10 сутак.
22-гадовая Аліна Асіпенка таксама будзе адбываць 10-сутачны арышт па рашэнні суддзі Казея. Свой Дзень народзінаў дзяўчына адзначыць на Акрэсціна.
Суддзя Алена Новікава пакарала Дзмітрыя Любахонскага 15-сутачным арыштам.
Агулам усю кампанію на Мінскім моры за БЧБ-сцяг асудзілі на 85 сутак.