«20 чэрвеня адбыўся Кангрэс еўрапейскага выбару. Пасля якога чамусьці ўвага прэсы скіравалася не на рашэнні, не на адзіны парыў і рашучасць больш за 600 дэлегатаў, якія сабраліся наперакор таму, што за тры дні да Кангрэсу давялося мяняць дзень ягонага правядзення, а на правакацыйную выхадку некалькіх чалавек. Гэтыя людзі прасачыліся ў нашу партыю», — пішацца ў заяве палітычнай групы Скрабца. —

«Учора на сайце газеты беларускіх інтэлектуалаў «Наша Ніва» з’явілася заява першага намесніка Аляксандра Мілінкевіча, прасякнутая абвінавачваннямі ў паклёпе і базарным матам на адрас кіраўніцтва аргкамітэту Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Свабода». ... Дзякуй вам за тое, што агучылі, хоць і на адрас нашага лідэра, словы, якімі даўно ў палітычных кулуарах называюць Аляксандра Мілінкевіча.

Чытачы могуць паразважаць, для каго найбольш падыходзіць гэтае вызначэнне, гэтая агаворка па Фройду. Да Сяргея Скрабца, паспяховаму прадпрымальніку, які выйграў у 2000 годзе парламенцкія выбары ў прадстаўніка ўлады? Які ўзначаліў дэмакратычную групу «Рэспубліка» і правёў працяглую галадоўку за ўнясенне паправак у Выбарчы кодэкс? Ці да месца гэты выраз у дачыненні да чалавека, які па завяршэнні дэпутацкіх паўнамоцтваў быў на паўтара года несправядліва кінуты за краты? Які правёў там некалькі галадовак пратэсту і, ледзь паспеўшы выйсці на волю, маючы сур’ёзныя праблемы са здароўем, ізноў уключыўся ў палітычную барацьбу, хаця і зрабіў шэраг памылак, звязаных з недахопам вопыту партыйнай дзейнасці?»

Ці ўсё ж большую рацыю маюць словы «палітычны імпатэнт» да іншага чалавека, які бяздарна страціў лідэрства ў АДС, хоць і меў ад пачатку большасць? —

рытарычна пытаецца аўтар. «Кожны хай вырашае сам для сябе», — заключае ён.

Тэкст дасланы прэс‑службай аргкамітэту БСДП «Свабода», скарочаны Рэдакцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0