Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Гэта Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнэр, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Настасся Булыбенка, Таццяна Якельчык, а таксама выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава і выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям.

Іх усіх абвінавачваюць (масавыя акцыі прайшлі ў пачатку верасня) у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што прывяло да парушэння працы ўстаноў і транспарту (частка 1 артыкула 342 КК). Пакаранне па артыкуле прадугледжвае штраф, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.

Раней Генпракуратура паведамляла, што абвінавачаныя выпрацавалі план для дасягнення «супрацьпраўнага выніку» і прымалі меры для яго рэалізацыі з прыцягненнем студэнтаў і выкладчыкаў да ўдзелу ў «супрацьпраўных дзеяннях»; інфармацыйнае забеспячэнне акцый пратэсту ды інш.

Мэтай было распаўсюдзіць «ілжывую інфармацыю аб колькасці пратэстоўцаў, спрыяць дасягненню відавочнага для абвінавачаных супрацьпраўнага выніку: непадпарадкавання законным патрабаванням адміністрацыі ВНУ, у якім праводзіліся акцыі пратэсту».

Дзевяць студэнтаў, а таксама Алану Гебрэмарыям і Вольгу Філатчанкову затрымалі 12 лістапада 2020 года. Пазней у лістападзе была затрыманая яшчэ адна студэнтка мехмата БДУ.

100-бальніца, мастачка, стараста групы. Хто тыя студэнткі-палітвязні, якіх дзяржава кінула на Валадарку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0