Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) папярэдзіла аб набліжэнні да Зямлі астэроіда дыяметрам ад 88 да 200 м.

Як паведамляецца на сайце Цэнтра даследаванняў аб'ектаў калязямной прасторы (CNEOS) NASA, 14 мая нябеснае цела, якое атрымала назву 2015 KJ19, чые памеры супастаўныя з вышынёй амерыканскага сімвала — Статуі Свабоды, каля 13:04 наблізіцца на адлегласць у 5,77 млн км да нашай планеты, што больш як у 15 разоў перавышае дыстанцыю ад Зямлі да Месяца. Хуткасць палёту астэроіда складае каля 83 тыс. км/г.

Спецыялісты CNEOS не лічаць нябеснае цела небяспечным для нашай планеты. У цэлым, у NASA не разглядаюць аб'екты, што маюць дыяметр, меншы за 152 м, або пралятаюць на адлегласці больш за 7,55 млн км як патэнцыйна небяспечныя.

Наступнае збліжэнне з Зямлёй астэроідаў, супастаўных па памерах з 2015 KJ19, адбудзецца 27 мая і 1 ліпеня. Аднак, паводле навукоўцаў, яны таксама праляцяць міма.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?