23.06.2009 / 22:34

Як праводзіць святы ў Бычках? з пошты Рэдакцыі 3

Грошы на прэмію знайшлі. Грошы на пачастунак знайшлі. А ўсё — у сваім коле.

Наколькі большы эфект ад Быкаўскага свята ў Бычках быў бы! Каб толькі арганізатары вытрацілі час і бензін і загадзя занеслі ў кожную хату ў Бычках і вялікім суседнім мястэчку Кублічы запрашэнні на яго. Каб напісалі, што прыедуць Барадулін, і Арлоў, і спевакі. А так — грошы на давоз людзей з Менску знайшлі. Грошы на прэмію знайшлі. Грошы на пачастунак знайшлі. А ўсё — у сваім коле. Хто сам сабой ад выканкамаўскага свята застаўся, той пабачыў і наша, свабоднае свята. Выканкамаўскія каўбаскі добрыя былі. А ж і свабоднае свята было прасветлым.

Мы столькі энергіі ўкладаем у нашы імпрэзы. Трэба часам з розумам дадаць трошкі яшчэ — і эфект будзе рэзанансны. Усё мае сэнс, што выходзіць вонкі нашага ўнутранага кола. Што прабіваецца ў публічную прастору, тое і варта.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Прысутны Сяргей Недубавец

0
zdanek / Адказаць
24.06.2009 / 08:04
+
0
таксама прысутная, Наста / Адказаць
24.06.2009 / 10:10
там былі дзеткі вясковыя і некалькі настаўніц. Дзеткі з Рыгорам Барадуліным фоткалісь, а Тамковіч, калі аўтографы раздаваў, яшчэ і беларускай мове іх вучыў. "Як будзе спасібо па беларуску?", скажаш падпішу кнігу :) Але потым пачалосіся прамовы, узнагароды і дзеткі чамусьці збеглі :(
0
Daminik / Адказаць
24.06.2009 / 12:49
Наколькі большы эфект ад Быкаўскага свята ў Бычках быў бы! Каб толькі арганізатары вытрацілі час і бензін і загадзя занеслі ў кожную хату ў Бычках і вялікім суседнім мястэчку Кублічы запрашэнні на яго. ========================================== Атракцыён нечуванай наіўнасці!!! Вы, насамрэч, думаеце, што жыхары Кублічаў нічога не ведалі пра свята ў Бычках, якое сталася штогадовым і традыцыйным? Ведаюць! Паўтара кіламетры да Бычкоў можна прайсці і пешшу! Іх што – за вушы цягнуць! Гэта і ёсць, ужо на генным узроўні, непавага і звярыная нянавісць да ўсяго беларускага, гісторыі, культуры і мовы і да Васіля Быкава, ў прыватнасці! Да 17 верасня 1939 года ў Кублічах была савецкая пагранзастава. Тут убівалі ўсім у галаву, што жывуць яны ў атачэнні ворагаў, навокал ¬¬– польскія шпіёны. Недалёкую вёску Белае бальшавікі выразалі пагалоўна, як патэнцыйных польскіх шпіёнаў. Расказваюць, як начальнік кубліцкай заставы, нібыта дазволіў, мясцовым жыхарам наведаць сваіх сваякоў па той бок мяжы, да якой рукой падаць. Схадзілі. Потым усіх расстралялі. Зачыстка тут адбылася па поўнай праграме. Засталіся тыя, хто маўчаў, калі трэба было гаварыць, альбо гаварылі, калі трэба было маўчаць! Вось такі генны “пасеў” мы маем сёння… А цяпер іншы прыклад. Штогод, за 20 км ад Глыбокага адбываецца “Фэст на Дзядку”. На які збіраецца ўся вялікая ваколіца. Прыязджаюць і глыбачане. Тысяч пяць народу!!! А што на тым Дзядку? Прыязджаюць сюды рыцары “Полацкага Звязу”, выступаюць фальклорныя гурты, прамаўляюць паэты і краязнаўцы, а самая разынка – конна-спартыўныя спаборніцтвы, бо іх арганізоўвае ААТ “Залатая падкова”, якая займаецца конегадоўляй. Усё па-беларуску і тысячы народу!!! Зразумела, не абыходзіцца тут і без шашлыкоў і смажаных каўбасак. Я не памятаю, каб у Глыбокім былі нейкія афішы з запрашэннем на Фэст. Але ўсе ведаюць! Едуць і ніхто не цягне за вушы. У свае 55 гадоў я часта згадваю, як у дзяцінстве мая маці адвозіла мяне на канікулы ў вёску Бабынічы Полацкага раёна, якая, таксама, да 1939 г., была за 5 км па той бок мяжы. Размаўляў я там, як і ў Глыбокім, па-беларуску. І што я чуў? “Прыехаў з горада, а не ўмее гаварыць па-руску”. Аднаго разу я папрасіў хлопца: ”Дай ровара пакатацца!” І што тут пачалося: “Пшэк, шляхціч -- недастрэлены! Біце яго мальцы!” І пабілі!!! Самае крыўднае, што сярод іх было і двое маіх стрыечных братоў. Аднойчы, ўночы, ля вогнішча з мясцовымі хлопцамі, пасвілі калгасных коняў… Прыйшлі старэйшыя хлопцы, паселі на коняў… -- Айда граміць вуллі і сады “западнікаў”!!! Паехалі і паграмілі ваколіцы Ломышаў і Празарок (Глыбоцкі раён). Гэта было 45 гадоў таму… Дваццаць пяць гадоў таму забілі майго суседа, дзесьці там, у раёне тых жа Кублічаў, на Ушаччыне. Жаніўся там на мясцовай усходнебеларускай дзяўчыне. Забілі хлопца каламі за тое, што размаўляў па-беларуску. Знайшлі ў канаве. Год таму збілі мастака Алеся Пушкіна і яго сябрука… За беларускую мову! Чытаю заклікі форумных змагароў аб правядзенні свабодных выбараў. І Лябедзька пра тое! НАВОШТА ВАМ свабодныя выбары??? Вы іх выйграеце? Любы РНЕшны кандыдат давядзе народу, што Лукашэнка быў самы страшны беларускі нацыяналіст, аддаляў беларусаў (тых жа рускіх) ад Расеі. І народ прагаласуе за яго… Давайце праверым? ТОЛЬКІ ПЛОШЧА!!! Адстаўка АРЛ! Увядзенне 5-гадовага мараторыя на прэзідэнцкія выбары. Свабоду СМІ. Патрэбна народу наноў прамыць мазгі. Зрэшты, Пазьняк меў рацыю – толькі парламентская рэспубліка!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру