Моладзевая зборная скончыла выступленне на Чэмпіянаце Еўропы па футболе, што праходзіць у Швецыі.

Гульня прайшла ў Хельсінгборы.

Каб выйсці ў паўфінал, падапечным Юрыя Курненіна трэба было перамагаць. У сярэдзіне першага тайма здарылася карвалольная 100-секундка, калі па браме зборнай Беларусі італьянцы нанеслі некалькі ўдараў.

Як і ў матчы са Швецыяй беларусы першымі адкрылі лік. На 45-й хвіліне з 12-ці метраў пацэліў па варотах Сяргей Кісляк.

Але ўжо праз дзве хвіліны ў вароты беларусаў Клаўдзіё Чэркета прызначыў досыць сумнеўны пенальці: мяч трапіў у локаць Міхаіла Афанасьева.

11-метровы рэалізаваў партнёр Міхаіла Сівакова па «Кальяры» Роберт Аквафрэска. На 75-й хвіліне ён паставіў пераможную кропку – 1:2.

У Мальмё зборная Швецыі перамагла Сербію – 3:1. У гэтым матчы сербы зарабілі сем жоўтых і дзве чырвоныя карткі.

***

Турнірнае становішча ў групе «А» Італія – 7 (розніца мячоў: 4—2), Швецыя – 6 (9—4), Сербія – 2 (1—3), Беларусь – 1 (2—7).

Беларусы прайгралі на чэмпіянаце зборнай Швецыі – 1:5, згулялі ўнічыю з Сербіяй – 0:0. Забілі на чэмпіянаце два мячы, рабіў гэта толькі Сяргей Кісляк («Дынама» Мінск). І больш за ўсіх прапусцілі - сем мячоў.

Выніковае становішча ў групе «В»: Англія — 7, Нямеччына - 5, Іспанія — 4, Фінляндыя — 0.

Такім чынам, зборная Беларусі заняла на гэтым чэмпіянаце сёмае месца.

***

У паўфіналах сустрэнуцца зборныя Англіі і Швецыі, Італіі і Нямеччыны.

nn.by, відэа esport.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0