«Не лічу, што мы маем права ў дадзенай сітуацыі павучаць каго-небудзь. Але разам з тым мы не можам не ўлічваць негатыўныя наступствы нарастання напружанасці ў не чужым для нас рэгіёне, нас не могуць не хваляваць чалавечыя трагедыі», — цытуе словы Глаза сайт МЗС.

«Беларусь заўсёды паслядоўна выступае за прымат міжнароднага права ў міждзяржаўных адносінах. Лічым натуральным права любога суб'екта на абарону. Глыбока перакананыя, што як ізраільцяне, так і палесцінцы маюць асноватворнае права жыць у міры і бяспецы. Аднак яго рэалізацыя, гэтак жа як і адстойванне сваіх інтарэсаў павінны ажыццяўляцца ў рамках міжнародна-прававога поля», — сказаў Глаз.