Грамадства

Міліцыя затрымала пенсіянерку каля магілы Быкава, але суддзя адправіла справу на дапрацоўку

14 мая суддзя Першамайскага раёна Анастасія Ляйкоўская разглядзела справу 61-гадовай Ірыны Карнеевай. Згодна з пратаколам, Ірына Ігараўна «ўзяла актыўны ўдзел у пікетаванні, усталяваўшы БЧБ-сцяг на надмагіллі Васіля Быкава». Спадарыню Ірыну затрымалі проста на могілках, а ў Першамайскім РУУСе на яе склалі пратакол па ч. 3 арт. 24.23 КаАП.

Ілюстрацыйнае фота

На судзе Ірына патлумачыла, што добра памятае дзень пахавання Быкава, калі яго труну накрылі БЧБ-сцягам. Таму яна вырашыла завязаць кветкі стужкамі менавіта гэтай расфарбоўкі. Да магілы пісьменніка жанчына 9 траўня ўсклала тры чырвоныя цюльпаны, паведамляюць праваабаронцы.

Па словах Ірыны, сцяг яна не ўсталёўвала, а толькі ўсклала кветкі. Яна лічыць гэта выразам сваёй павагі, а не пікетаваннем. Пенсіянерка знаходзілася каля надмагілля толькі 5 хвілін. У гэты момант да Карнеевай падышлі два супрацоўнікі міліцыі і адвялі ў службовую машыну. Па дарозе ў яе пыталіся, ці ведае яна пра акцыю, на што Ірына адказала адмоўна.

У суд асабіста прыйшоў і сведка-міліцыянт, які пацвердзіў, што Ірына ўсталявала сцяг і распавядаў суду пра заклікі ў дэструктыўных тг-каналах. Таксама пры затрыманні сведка прапанаваў жанчыне забраць кветкі для доказу яе віны, але ў пратаколе напісалі толькі пра БЧБ-сцяг.

Ірына каля надмагілля Быкава пазнаёмілася з мужчынам, які асабіста ведаў пісьменніка. У момант іх гутаркі і адбылося затрыманне, таму жанчына папрасіла знаёмага прыйсці ў суд у якасці сведкі. На судзе ён пацвердзіў, што ніякай сімволікі Карнеева не ўскладала.

Пенсіянерка паспрабавала звярнуцца да сведкі-міліцыянта:

— Я хацела б даведацца, што адчувае чалавек, які хлусіць суду?

— Пытанне здымаецца.

Сведка-міліцыянт суду пацвердзіў, што затрымліваў жанчыну каля 19-й гадзіны, але ў пратаколе гаворка ідзе пра 16 гадзін. У Ірыны атрымалася даказаць, што ў 16:00 яна знаходзілася ў іншым месцы, дзякуючы чэку.

Адвакат жанчыны звярнуў увагу суда на характэрныя памылкі ў пратаколе і дадаў, што пытанні аб кветках і стужках ніяк не адносяцца да справы, бо Ірыну абвінавачваюць канкрэтна ў устанаўленні сцяга. Пасля тлумачэнняў адваката суддзя Ляйкоўская вырашыла вярнуць справу на дапрацоўку.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння8

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства88

У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом1

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік38

Камандарм Літвы: Можа быць і так, што ніякі аб'ект у Літву з Беларусі і не залятаў4

У ахоўніка Пуціна заўважылі ў руках невядомую прыладу. Эксперты вызначылі яго як дрон-перахопнік4

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня8

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння8

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць