Пасля таго, як у пачатку мая заснавальнік Microsoft Біл Гейтс і ягоная жонка Мелінда абвясцілі пра развод, Мелінда атрымала акцыі на больш чым тры мільярды даляраў, паведамляе Bloomberg.

Акцыі Меліндзе Гейтс перадала Cascade Investment — інвестыцыйная кампанія, створаная Білам Гейтсам для кіравання яго актывамі. Cascade Investment кантралюе долі Гейтса ў розных кампаніях на агульную суму 52 мільярды даляраў.

Мелінда Гейтс ўжо атрымала ад Cascade Investment акцыі такіх кампаній як John Deere, Coca-Cola Femsa, Канадская нацыянальная чыгунка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?