На большай частцы тэрыторыі дажджы. У асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +17..+23°С, па ўсходзе да +26°С.
Сёння ў Мінску: воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра раніцай +13..+15°С, днём +18..+20°С, увечары +14..+16°С.