Журналістку Кацярыну Барысевіч перавялі ў Гомель. У сераду яна павінна выйсці на волю
Журналістку Кацярыну Барысевіч перавялі ў калонію ў Гомель, паведаміў яе адвакат, піша БАЖ.

БелТА via Reuters
Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада пра справе Рамана Бандарэнкі. Яна напісала, што хлопец быў цвярозы.
2 сакавіка была асуджана на шэсць месяцаў за выдаванне медыцынскай таямніцы. Утрымлівалася ў жодзінскім СІЗА, на мінулым тыдні стала вядома, што яе перавялі спачатку ў Магілёў.
На свабоду Кацярына павінна выйсці ў сераду, 19 мая.
Каментары