Размова адбылася па ініцыятыве армянскага боку, піша БелТА.

Лукашэнка і Пашынян абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца ўнутры Беларусі і Арменіі, абмяняліся думкамі аб актуальным парадку дня, выкліках і пагрозах.

Была таксама закранутая сітуацыя, якая склалася ў апошнія некалькі дзён на армяна-азербайджанскай мяжы.

***

12 мая Мінабароны Арменіі паведаміла, што азербайджанскія вайскоўцы на падставе «ўдакладнення межаў» паспрабавалі правесці пэўныя работы на адным з памежных участкаў». Пасля ўмяшання армянскіх вайскоўцаў гэтыя працы спыніліся.

Пашынян тады гэта ахарактарызаваў як замах на суверэнную тэрыторыю Арменіі. Паводле яго слоў, азербайджанскія вайскоўцы перайшлі армянскую мяжу ў раёне возера Сеўліч і прайшлі ўглыб краіны на 3,5 км. У пятніцу Пашынян папрасіў ваеннай дапамогі ў Расіі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?