«Зварана з павагай» — так гучыць галоўны слоган і ў той жа час асноўная каштоўнасць «Рэчыцкага». На працягу некалькіх гадоў брэнд актыўна нагадвае беларусам аб тым, як важна памятаць пра свае вытокі, паважаць сябе і сваё мінулае.

«Хутка пераменлівы свет заахвочвае на змены не толькі людзей, але і кампаніі. Калі брэнд хоча быць актуальным, то яму важна адпавядаць духу і запыту часу. Менавіта гэтымі крытэрыямі кіравалася брэнд-каманда «Рэчыцкага», прымаючы рашэнне аб глабальным рэдызайне», — адзначае дырэктар па маркетынгу кампаніі Святлана Валкавец.

Як будзе выглядаць новая бутэлька «Рэчыцкага»?

Новы лагатып «Рэчыцкае» створаны ў еўрапейскай геральдзічнай стылістыцы. Унутры стылізаванага чырвонага знака ў форме шчыта ўпісаны вобраз вежы сярэдневяковай крэпасці на беразе Дняпра. 1511 год — важная дата ў гісторыі горада Рэчыца (радзімы брэнда «Рэчыцкае»). Менавіта ў гэтым годзе Рэчыца ў ліку першых беларускіх гарадоў атрымала Магдэбургскае права. Літары слова «Рэчыцкае» — сучасная інтэрпрэтацыя гатычнага пісьма і своеасаблівая адсылка да нашай слаўнай гісторыі.

Размешчаны пад лагатыпам слоган транслюе асноўную каштоўнасць брэнда — павагу да спажыўца.

Брэнд-менеджар Дзмітрый Ешчык падкрэслівае, што павага — адна з асноўных каштоўнасцей для беларусаў: «Мы ставімся з павагай да усіх, хто нас акружае, і хочам, каб нас паважалі ў адказ. Павага — гэта найвышэйшая мера, знак якасці чалавечых зносін. Калі цябе паважаюць — значыцца, прапаноўваюць толькі лепшае і не спрабуюць ашукаць. За нашым брэндам стаяць людзі, якія робяць сваю працу сумленна і вараць бездакорна смачнае піва. Менавіта такім півам можна з гонарам пачаставаць людзей, якіх паважаеш!»

Новая шкляная бутэлька цяпер зялёная, что падкрэслівае піткасць і свежасць прадукту, а твіст-оф корак — гэта дадатковая зручнасць для спажыўца. Форма бутэлькі ўвасабляе актуальнасць брэнда і яго імкненне да новых дасягненняў.

Нягледзячы на глабальныя змяненні, брэнд захаваў звычайныя колеравыя рашэнні для усіх гатункаў, каб спажывец мог лёгка знайсці свой любімы прадукт: вытрыманае «Светлае», асвяжаючае «Залацістае», духмянае «Экспартнае» і вытанчанае «Белае».

На цяперашні момант у крамах можна знайсці ваша любімае «Рэчыцкае» як у новым, так і ў старым дызайне. Канчатковы пераход да адзінага візуальнага вобразу ў кампаніі плануюць завершыць праз некалькі месяцаў.

Памятайце, што празмернае ўжыванне піва шкодзіць здароўю!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0