24.06.2009 / 13:40

Індэксацыі ўкладаў грамадзян не будзе 1

Такі законапраект прынялі ў двух чытаннях 24 чэрвеня дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

24 чэрвеня дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект, які выключае індэксацыю зберажэнняў грамадзян.

Дакумент выключае з закона «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» нормы, якія рэгулююць парадак індэксацыі зберажэнняў грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць на тэрыторыі краіны зберажэнні ва ўкладах ва ўстановах дзяржаўнай крэдытна‑фінансавай сістэмы і аблігацыі дзяржаўных пазыкаў.

На думку міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, змены не пагоршаць становішча ўкладчыкаў. Ён растлумачыў, што цяпер індэксацыя грашовых зберажэнняў фізічных асоб робіцца з дапамогай змены стаўкі рэфінансавання.

Неабходна зазначыць,

што 11 чэрвеня дэпутаты не падтрымалі гэты законапраект, накіраваўшы яго на дапрацоўку ў профільную камісію.

Яны палічылі, што змены могуць пазбавіць грамадзян надзеі на кампенсацыю ўкладаў, якія засталіся з савецкіх часоў.

Сёння супраць прыняцця законапраекта не прагаласаваў ніводзін дэпутат.

БелаПАН

0
Scooter / Адказаць
24.06.2009 / 16:09
...таму што крызіс - добрая нагода для прасоўваньня розных непапулярных рашэньняў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру