Прагноз надвор’я ў Беларусі на 25—27 чэрвеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Дажджы, ноччу месцамі моцныя ліўні. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах навальніцы.

Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°C, днём плюс 18—24°C, па поўдні плюс 25—29°C,

у Гомельскай і Брэсцкай абласцях месцамі да плюс 30—31°C.

У Мінску 25 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Часам дождж, ноччу навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°С,

днём плюс 20—22°С.

У наступныя двое сутак, 26 і 27 чэрвеня, па краіне будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 11—17°C, па поўдні да плюс 20°C; днём 26 чэрвеня плюс 19—26°C, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 27—30°C, 27‑га — плюс 20—27°C, па паўднёвым усходзе да плюс 30—32°C.

У Мінску 26 чэрвеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 22—24°С.

БелаПАН

 Лідзія Гевара - унучка Эрнеста Чэ Гевары - уключылася ў кампанію арганізацыі «Людзі за справядлівае абыходжанне з жывёламі» - «Вегетарыянская рэвалюцыя».Гэты здымак абвяшчае: «Вегетарыянства або смерць», фота buzzfeed.com

Лідзія Гевара - унучка Эрнеста Чэ Гевары - уключылася ў кампанію арганізацыі
«Людзі за справядлівае абыходжанне з жывёламі» - «Вегетарыянская рэвалюцыя».
Гэты здымак абвяшчае: «Вегетарыянства або смерць», фота buzzfeed.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0