Сувязь з Чарняўскай прапала сёння раніцай.
Як стала вядома Tut.by, Юлія перанесла гіпертанічны крыз, медыкі аказалі ёй дапамогу. Побач з ёй у бальніцы знаходзіцца аператыўнік.
У якім статусе Юлія, чаму да яе прыйшлі дадому і зараз суправаджае ў бальніцы праваахоўнік, невядома.