— Пераслед кіраўніцтва і журналістаў TUT.by і блакаванне доступу да партала, які штодня чыталі мільёны беларусаў — гэта ўдар па магчымасці і праве кожнага чалавека сфарміраваць сваё меркаванне, па праве кожнага чалавека думаць. Гэта крок не проста ў эпоху «да інтэрнэту». Гэта — скачок у Сярэднявечча. Пытанне пастаўлена аб пазбаўленні нас друкаванага слова. Альтэрнатыўнае меркаванне проста перастае існаваць, устараняецца іншы пункт гледжання. Гэта ўжо тычыцца кожнага беларуса, незалежна ад палітычных перакананняў і пераваг. Таму што ў такіх умовах немагчымая нічыя бяспека і дабрабыт, — паведамляе палітвязень.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?