Усяго па справе праходзіла дзесяць чалавек.

Ім ставяцца ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзілаў у розных месцах горада, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункта міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваны кіёск «Табакерка». Усё гэта расцэнена як «злоснае хуліганства» (ч. 2 арт. 339 КК), «асабліва злоснае хуліганства» (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну злачынства па ч. 1 ст. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін) за замыканне чыгуначных рэек металічным дротам.

Суддзя Семянчук 18 мая прызнаў усіх вінаватымі і вынес наступныя пакаранні:

  • Камбуль Яўген — 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму;
  • Сяргей Сіліч — 4 гады калоніі агульнага рэжыму;
  • Сілюк Максім — 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
  • Пыцель Максім — 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
  • Сыраватка Вольга — 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
  • Барынава Наталля — 1 год калоніі агульнага рэжыму;
  • Муратава Наталля — 1 год калоніі агульнага рэжыму;
  • Красоўскі Сяргей — 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
  • Кацюбка Уладзімір — 1 год 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
  • Сілянок Марына — 1 год 6 месяцаў «хіміі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0