Гамяльчук Аляксей Елісеяў, які быў пакараны 4 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, распавёў сайту «Гомельская вясна», што 28 красавіка з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў у АУСе Навабеліцкага раёну яму чыталі лекцыю «Негатыўны ўплыў дэструктыўных тэлеграм-каналаў і пазітыўны ўплыў дзяржаўных СМІ». Праўда, спісу каналаў, якія лічацца дэструктыўнымі з пункта гледжання міліцыянераў, яму не далі. Раілі ўсю інфармацыю браць выключна з дзяржаўных СМІ, як найбольш надзейных.