У паўднёвым Кітаі давялося эвакуяваць наведвальнікаў хмарачоса SEG Plaza вышынёй у 73 паверхі, таму што ён нечакана пачаў хістацца. Прычына здарэння пакуль невядомая: у той час у горадзе Шэньчжэнь, дзе знаходзіцца будынак, не было зафіксавана ніякіх землятрусаў.

Згодна з папярэднім даследаваннем, вакол будынка у зямлі няма ніякіх расколін, знешняя сцяна хмарачоса таксама не была пашкоджаная. У сацыяльных сетках з’явіліся кадры таго, як хутка пасля заканчэння эвакуацыі з хмарачоса ад яго адбягаюць сотні людзей, піша ВВС.

Пабудаваны дваццаць гадоў таму хмарачос SEG Plaza знаходзіцца ў цэнтры горада, у ім змяшчаецца рынак электронікі і офісы. У Шэньчжэні ёсць і іншыя вялікія хмарачосы, у тым ліку будынак Міжнароднага фінансавага цэнтра Пінань, вышыня якога складае 599 метраў, — на сёння гэта чацвёрты па вышыні хмарачос у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0