Усяго патроху

Як нараджаецца беларускі Манхэтэн у цэнтры Мінска — глядзіце, якім будзе новы раён

Больш за сто гадоў таму, калі маленькія вёсачкі, што атачалі губернскі Мінск, яшчэ толькі прачыналіся, у сэрцы горада ўжо кіпела жыццё. На конным рынку, які месціўся ў квартале цяперашніх вуліц Кісялёва, Машэрава і Чырвонай, пачыналі «рабіць бізнэс» яшчэ да ўзыходу сонца.

Калі на месцы коннага рынку пабудавалі трамвайнае дэпо, Мінск навучыўся прачынацца пад рытм, які задаваў сталічны трамвай. Яшчэ праз некалькі дзесяцігоддзяў, пасля з'яўлення тралейбуснага дэпо ў 1956 годзе, адгэтуль рана раніцай стартаваў транспарт, што напаўняў жыццём вуліцы горада.

Для самага цэнтра сталіцы (дый у цэлым для горада) ужо даўно не актуальныя коні, а дэпо грамадскага транспарту лагічна размясцілася на ўскраінах. Але сэрца горада працягне біцца — ужо ў новым, сучасным рытме. Бо якасць жыцця гараджанаў мераецца па зусім іншай шкале, не той, што яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму.

У Мінску ўжо ёсць вуліцы для забаў, ёсць выдатныя спальныя раёны еўрапейскага ўзроўню (напрыклад, Новая Баравая). Але няма свайго «манхэтэна» з яго 5-й авеню, буцікамі, рэстаранамі для ўсіх і люксавым жытлом для шчасліўцаў. У адрозненне ад большасці іншых сталіц, у беларускай ёсць шанец стварыць яго з нуля.

Той самы былы конны рынак — ці, калі ўзяць найбліжэйшую гісторыю, тралейбуснае дэпо — і стаў тым адзіным месцам, дзе можна рэалізаваць гэты праект. Гэта — новая магчымасць «ажывіць» сэрца Мінска. А таксама ўнікальны шанец набыць новую нерухомасць прэміум-класа ў самым цэнтры горада.

Нараджэнне Depo, беларускага «манхэтэна»

Размяшчэнне на гэтым месцы некалькіх шматкватэрных вышынных дамоў магло б стаць ідэальным рашэннем з камерцыйнага пункту гледжання — жытло ў цэнтры горада карыстаецца велізарным попытам і каштуе даволі дорага. Аднак гэта не проста супярэчыла б сучасным трэндам урбаністыкі, але і нанесла б непапраўную шкоду сэрцу горада, дый у цэлым пазбавіла б сталіцу магчымасці зрабіць цэнтр камфортным.

Забудоўнік «А-100 Дэвэлапмент» пайшоў іншым шляхам: пачаў ствараць квартал мары, беларускі «манхэтэн», у якім жыхарам (і мінчукам у цэлым) будзе забяспечаны максімальны камфорт ва ўсім.

У Depo кампанія «А-100 Дэвэлапмент» сабрала лепшыя сусветныя трэнды ў сферы горадабудаўніцтва і ўрбаністыкі. Архітэктурны праект стварыў топавы расійскі архітэктар Сяргей Скуратаў, для якога стварэнне квартала стала сапраўдным выклікам. Бо ўжо цяпер можна казаць, што менавіта на Depo будуць раўнавацца аўтары архітэктурных праектаў у беларускай сталіцы.

Сяргей Скуратаў вядомы ўнікальнымі архітэктурнымі праектамі ў Маскве — у прыватнасці, сучасным жылым комплексам на Астожанцы, на «залатой мілі» расійскай сталіцы, элітным жылым комплексам «Садовыя кварталы» ў адным з самых прэстыжных раёнаў Масквы — Хамоўніках, шматфункцыянальным 106-павярховым жылым домам у знакамітым «Масква-Сіці». Праект для «Сколкава», дом «Што? Дзе? Калі?», кінацэнтр «Масфільм» — гэта таксама Сяргей Скуратаў. Дарэчы, менавіта гэты архітэктар стаў аўтарам павільёна Антарктыды на Венецыянскай біенале-2010.

Беларускі «манхэтэн» нараджаецца хутка — ужо пад канец 2022 года ў Depo з'явяцца першыя жыхары.

Якім ён будзе?

Depo — гэта еўрапейскі квартал прэміум-класа. Ён арганічна ўпісваецца ў існую архітэктуру раёна. У Depo не будзе гмахаў (дамы — да 7 паверхаў), ён не будзе ціснуць на навакольную прастору.

Усяго ў квартале пабудуюць 554 кватэры. Яны размесцяцца ў 21 доме, якія абкладуць клінкернай цэглай. Гэта адзін з найдаражэйшых аздобных матэрыялаў.

У Depo не будзе малагабарытных кватэр — галоўным чынам гаворка ідзе пра кватэры плошчай 89 метраў. Максімум жа — 220-метровыя пентхаусы. Дарэчы, першыя тры дамы квартала (менавіта ў іх заселяцца першыя жыхары) прапануюцца з рознымі варыянтамі аздобы. Першы — з аздобай white box: сцены цалкам гатовыя пад афарбоўку ці клеенне шпалер. Другі — з поўнай аздобай плюс магчымасцю выбару мэблевага пакета. Такі варыянт у «А-100 Дэвэлапмент» называюць ціхім домам — жыхары будуць на адной стадыі рамонту і не перашкодзяць адно аднаму пры правядзенні будаўнічых прац. І трэці дом — з чарнавым аздабленнем.

Двары будуць зачыненымі — трапіць у іх можна будзе толькі гаспадарам кватэр або іх гасцям. Плануецца сучасная ўпарадкаванасць і азеляненне (у тым ліку высадка ўжо сталых дрэваў), дзіцячыя пляцоўкі. На тэрыторыі Depo будзе нават свая сажалка!

Але, вядома, не толькі ў жытле рэч. У цэнтры горада, дзе цяпер відавочна адчуваецца недахоп інфраструктуры і аб'ектаў камерцыйнай нерухомасці, з'явіцца гандлёвая вуліца з крамамі, буцікамі, рэстаранамі, арт-прасторай, фітнес-клубам і адукацыйным цэнтрам. Грамадскія прасторы будуць даступныя для ўсіх ахвотных. З'яўленне гандлёвай вуліцы паслужыць штуршком для развіцця ўсяго раёна.

Квартал Depo канчаткова аформіцца ўжо ў 2025 годзе. І можна не сумнявацца, што да гэтага дня (ці трохі пазней) сённяшнюю цану квадрата (ад 3500 даляраў у эквіваленце) будуць успамінаць гэтак жа, як сёння ўспамінаюць біткойны па 15 цэнтаў і куплю Манхэтэна за 24 даляры.

Даведацца пра ўмовы пакупкі можна па тэлефоне +375 (44) 505 47 40 альбо на сайце.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць