Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Навукоўцы з англійскага Універсітэта Сурэя сцвярджаюць, што з дапамогай мас-спектраметрыі можна знайсці ў адбітку пальца бензоілэкганін — асноўны прадукт распаду какаіна ў арганізме. Яго малекулы выдзяляюцца праз скуру і застаюцца на адбітках пальцаў у выпадку, калі чалавек ужываў какаін, але адсутнічаюць, калі ён толькі дакранаўся да наркотыку, піша Daily Mail.

Метад дазволіць дакладна вызначыць, ці ўжываў какаін чалавек, які пакінуў адбітак на месцы злачынства. Такая інфармацыя вельмі важная для паліцыі, паколькі ў выпадку злачынства ўжыванне наркотыку абцяжарвае віну. Акрамя таго, метад можна выкарыстоўваць для кантролю пры лячэнні нарказалежных пацыентаў.

Прычым, нават калі чалавек, які ўжываў какаін вымые рукі, прадукт расшчаплення какаіну працягне выдзеляцца і будзе заставацца на адбітках пальцаў.

Мас-спектраметрыятгэта аналітычны метад, які дазваляе высвятляць інфармацыю пра канцэнтрацыю ў рэчыве розных кампанентаў. У крыміналістыцы гэты метад лічыцца адной з найлепшых тэхнік для працы з доказамі, і адным з такіх доказаў якраз можа быць адбітак пальца з месца злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0