Грамадства

Ціханоўскаму, Лосіку і Статкевічу выставілі пазоў на $1,2 мільёна. А як дзяліць гэту суму між усімі?

Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча абвінавачваюць у арганізацыі беспарадкаў у Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Усе яны пад вартай, хутка пачнецца суд у Гомелі. Але акрамя тэрміну ў калоніі ім пагражае яшчэ і грашовае спагнанне.

«Учора прынеслі ліст з Генпракуратуры ад 04.05 аб тым, што яна выставіла мне са «змоўшчыкамі» пазоў на 3,078 мільёна рублёў, а таксама ліст з Вярхоўнага суда аб перадачы нашай «справы» ў Гомельскі абласны суд, — напісаў Мікалай Статкевіч з Жодзіна. — Раней чуў, што Генпракуратура ўжо наклала арышт на маёмасць коштам 2 мільёны для забеспячэння пазову».

Атрымліваецца, што суму пазову мусяць спагнаць з шасцярых фігурантаў справы. Сума буйная — гэта прыкладна $1,2 мільёна даляраў. 

Але як гэтыя грошы будуць спаганяцца з шасці чалавек? 

«Наша Ніва» звярнулася па тлумачэнне да адваката Антона Гашынскага.

Ён распавёў, што ў такіх выпадках усе, каго прызнаюць вінаватымі, павінны кампенсаваць шкоду салідарна.

«Пры салідарнай адказнасці кожны з даўжнікоў аднолькава адказвае за доўг — крэдытор мае права патрабаваць вяртання доўгу як ад усіх салідарных даўжнікоў сумесна, так і ад любога з іх паасобку, — тлумачыць Гашынскі. — Суд пастановіць спагнаць суму салідарна, маёмасць абвінавачаных забраць у кошт пагашэння шкоды. А далей ужо судовыя выканаўцы будуць спаганяць».

Але што рабіць, калі ў нейкага фігуранта справы зусім няма грошай? У такіх выпадках неабходную суму будуць «набіраць» сыходзячы з магчымасцяў кожнага фігуранта. Умоўна кажучы, з Ціханоўскага спагоняць тыя легендарныя $900 тысяч даляраў, якія знайшлі за канапай, са Статкевіча і іншых — тое, што змогуць знайсці ў кожнага. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы14

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы10

«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў8

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю1

Былая беларуская журналістка Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў працы на расійскую разведку, выехала ў Маскву4

Шматдзетная сям'я распавяла, што траціць на ежу 700-800 рублёў штомесяц. Людзі ў шоку, што ім хапае19

У Мастах з феерверкам адкрылі падвесны мост цераз Нёман 1

Зорка Pornhub прыняла іслам12

Узбекістан выйшаў на след тысячы грамадзян краіны, якія маглі падпісаць кантракт на службу ў расійскай арміі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць