Грамадства

Жонка Вітольда Ашурка: Раней ніякіх праблем з сэрцам у яго не было

21 мая стала вядома, што ў шклоўскай калоніі памёр 50-гадовы палітвязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. 18 студзеня ў Лідзе на закрытым працэсе яму прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Ашурак быў сябрам Партыі БНФ, каардынатарам руху «За свабоду», чалавек быў бясконца адданы Беларусі.

«Нічога не вядома. За выходныя мы нічога не даведаемся. Брат тэлефанаваў у магілёўскі Следчы камітэт, яму далі толькі стацыянарныя нумары следчых — яны не адказваюць. А субота і нядзеля — у іх выходныя. Так што, я думаю, да панядзелка мы ўвогуле нічога не даведаемся», — паведаміла «Белсату» жонка палітвязня Вольга.

Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Але, кажа жонка, «сэрца ў яго было здаровае абсалютна». Разам з тым, адзначае яна, у яго быў трамбафлебіт, таксама ў каранціне ён мог заразіцца каранавірусам.

«Але гэта дадумкі, інфармацыі нуль», — падкрэсліла жонка Вітольда Ашурка.

Апошні ліст палітвязень напісаў ёй 30 красавіка.

«З таго часу ніводнага ліста не было. Вользе Быкоўскай ён яшчэ адзін ліст даслаў — і ўсё, больш лістоў ад яго са Шклоўскай калоніі не было. А ён часта пісаў. Раз на дзесяць дзён стабільна ад яго быў ліст. А тут не было ніякай інфармацыі», — падкрэсліла Вольга Ашурак.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху даручыў ізраільскай арміі зноў біць па Газе13

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло41

«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі9

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц14

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць